У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году карнікі НКВД расстралялі 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячоў і навукоўцаў.
Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Праўдападобна, яны пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.